Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987058_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:45
01.01.2019 15:36 Эканоміка, Грамадства

Базавая велічыня ў Беларусі павялічаная да 25,5 рубля

Мінск, 1 студзеня. Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2019 года ўстаноўленая на ўзроўні 25,5 рубля. Адпаведная пастанова прынятая ўрадам 27 снежня. Гэты паказчык вырас на 1 рубель.

Апошні раз базавая велічыня змянялася роўна год таму — з 1 студзеня 2018 года яна была павялічаная з 23 рублёў да 24,5.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН