Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987061_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 03:10
01.01.2019 16:40 Эканоміка

Адмяняецца дзеянне ўказа № 488 аб "ілжэпрадпрымальніцтве"

Мінск, 1 студзеня. У новым годзе адмяняецца дзеянне так званага ўказа аб "ілжэпрадпрымальніцтве". Пра гэта, нагадаем, паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, адказваючы 18 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў на пытанні журналістаў.

Указ № 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў", які выклікаў вялікую крытыку з боку дзелавой супольнасці, плануецца цалкам адмяніць з 1 студзеня 2019 года, сказаў чыноўнік. "Асобныя моманты, якія накіраваныя на спыненне дзейнасці лжэпрадпрымальніцкіх структур, увойдуць і ўжо ўключаныя ў Падатковы кодэкс, які набудзе моц з наступнага года", — растлумачыў Кійко.

Змены ў Падатковы кодэкс апублікаваныя 31 снежня на Нацыянальным прававым партале.

Рэзанансны ўказ прэзідэнта № 488 набыў моц у 2013 годзе і быў закліканы ўзмацніць барацьбу з так званымі лжэпрадпрымальніцкімі структурамі. Такія арганізацыі дзяржорганы сталі ўключаць у рэестр камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Спасылаючыся на нормы 488-га ўказа, правяраючыя органы сталі ануляваць усе здзелкі, якія калі-небудзь заключалі арганізацыі, што трапілі ў рэестр.

Бізнес-саюзы падкрэслівалі, што гэта прывяло да санкцый і ў дачыненні да добрасумленных прадпрымальнікаў, а ўказ № 488, па сутнасці, стаў інструментам эканамічных рэпрэсій у краіне, а таксама негатыўным фактарам для беларускіх і замежных інвестараў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН