Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987064_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 14:24
01.01.2019 16:49 Грамадства

У Беларусі павялічаныя нормы часу медычнага прыёму

Мінск, 1 студзеня. З 1 студзеня ў Беларусі павялічаныя нормы часу медычнага прыёму. Адпаведная пастанова прынятая Міністэрствам аховы здароўя 17 снежня.

Лекарам агульнай практыкі, якія працуюць у паліклініцы для дарослых, на першасны прыём адводзіцца 18 хвілін (раней — 15 хвілін), на прафілактычны агляд у выдзеленыя дні ці гадзіны (у паліклініцы і на выездах) — 13 хвілін (10).

Лекарам агульнай практыкі, якія абслугоўваюць дзяцей у дзіцячых паліклініках (а таксама дарослых і дзяцей у сельскай мясцовасці), на першасны прыём будзе адведзена 20 хвілін (15), на прафілактычны агляд у выдзеленыя дні ці гадзіны (у паліклініцы і на выездах) — 15 хвілін (10).

Змена нормаў часу для лекара агульнай практыкі абумоўленая больш шырокім колам абавязкаў, а таксама больш шырокімі ведамі, уменнямі і навыкамі ў параўнанні з участковым тэрапеўтам, патлумачыла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Лекары агульнай практыкі аказваюць дапамогу ў галіне тэрапіі, неўралогіі, отарыналарынгалогіі, афтальмалогіі, акушэрства і гінекалогіі, хірургіі, эндакрыналогіі і іншых у дарослай паліклініцы ў горадзе. У сельскай мясцовасці пры абслугоўванні дарослых і дзяцей лекар яшчэ з'яўляецца педыятрам.

Канкрэтныя нормы часу абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку дома, для лекараў агульнай практыкі дзяржаўнай паліклінікі ўсталёўваюцца, замяняюцца, пераглядаюцца наймальнікам з удзелам прафсаюза на падставе хронаметражу працоўнага часу і ўмоў працы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239