Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987069_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:48
01.01.2019 13:00 Грамадства

Навагодняя ноч у Беларусі прайшла без здарэнняў, паведамляе МУС

Мінск, 1 студзеня. Навагодняя ноч у Беларусі прайшла без здарэнняў, паведамляе сайт МУС.

"Новы год прайшоў спакойна, без грубых парушэнняў грамадскага парадку. Непасрэдна ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў меры па спыненні правапарушэнняў прымаліся аператыўна, надзвычайных здарэнняў і злачынстваў зафіксавана не было", — заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Дзмітрый Кур'ян.

"Для забеспячэння грамадскага парадку ў месцах правядзення гулянняў рабіліся дадатковыя захады бяспекі: было ўстаноўленае ачапленне і кантрольна-прапускны рэжым з надгляднымі мерапрыемствамі, тэрыторыю правядзення мерапрыемстваў правяралі сапёрна-піратэхнічныя групы, у месцах гулянняў была павялічаная шчыльнасць нарадаў міліцыі", — адзначаецца ў паведамленні.

Навагоднія гулянні працягваюцца, аператыўная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца стабільнай. Узмоцнены рэжым нясення службы, на які пераведзеныя каля 10 тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, будзе доўжыцца да 2 студзеня.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239