Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987079_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:28
01.01.2019 15:26 Грамадства

У першы дзень новага года ў Слуцку знойдзенае цела 19-гадовага хлопца

Мінск, 1 студзеня. У першы дзень новага года ў Слуцку загінуў 19-гадовы хлопец.

Як паведамляе рэгіянальнай выданне "Инфо-курьер", яго цела было знойдзенае раніцай 1 студзеня пад вокнамі ў двары дома 29 па вуліцы Капыльскай. Хлопец жыў на восьмым паверсе гэтага дома. Верагодна, малады чалавек загінуў пасля сямі гадзін раніцы. Паводле інфармацыі знаёмых загінулага, у навагоднюю ноч ён абменьваўся віншаваннямі са сваімі сябрамі, а ў 6.58 яшчэ знаходзіўся анлайн "УКантакце".

Абставіны здарэння ўсталёўваюць следчыя.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239