Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987084_123/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:17
01.01.2019 15:32 Грамадства

14-гадовая дзяўчынка загінула ў навагоднюю ноч у ДТЗ пад Гроднам

Мінск, 1 студзеня. У ДТЗ у Гродзенскім раёне 1 студзеня загінула 14-гадовая дзяўчынка, паведаміў у "Тэлеграм" Следчы камітэт.

Аварыя здарылася 1 студзеня каля трох гадзін ночы паблізу аграгарадка Азёры Гродзенскага раёна. 32-гадовы кіроўца "Нісана-Серэны", быўшы ў стане алкагольнага ап'янення, не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі на поле, дзе аўтамабіль перакуліўся. У выніку ДТЗ 14-гадовая пасажырка памерла на месцы здарэння, яшчэ дзве 16-гадовыя пасажыркі з траўмамі шпіталізаваныя.

Упраўленнем СК па Гродзенскай вобласці распачатая крымінальная справа па факце парушэння ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 4 арт. 317 КК).

Вадзіцель "Нісана" затрыманы. Ён і яго пасажыркі — жыхары аграгарадка Азёры.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239