Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987087_12354/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:05
01.01.2019 15:45 Грамадства

29-гадовая жыхарка Рэчыцы атрымала кантузію вока з-за выбуху петарды

Гомель, 1 студзеня. У выніку неасцярожнага выкарыстання піратэхнічных вырабаў 1 студзеня па медыцынскую дапамогу звярнулася чацвёра жыхароў Гомельскай вобласці, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Усе атрымалі траўмы не ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў. У палове выпадкаў пацярпелыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

У 03.40 у Мазырскі РАУС з прыёмнага аддзялення мясцовай гарадской бальніцы паступіла паведамленне аб аказанні дапамогі 48-гадоваму мазыраніну. Мужчыну паставілі дыягназ "траўматычнае пашкоджанне другога, трэцяга пальца левай кісці, алкагольнае ап'яненне". Пацярпелы паведаміў, што траўму атрымаў ад разрыву петарды ў руцэ ў двары дома.

У 04.23 у прыёмнае аддзяленне Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы з кантузіяй правага вочнага яблыка і хімічным апёкам правага вока ў стане алкагольнага ап'янення была дастаўленая мясцовая 29-гадовая жыхарка. Падчас разбору было ўстаноўлена, што траўму яна атрымала ад разрыву петарды ў руцэ ў двары свайго дома.

Усяго на тэрыторыі Гомельскай вобласці прайшлі 72 святочныя навагоднія мерапрыемствы, у якіх узялі ўдзел каля 44 тысяч чалавек, паведамляе УУС. Найбольшая колькасць — 25 тысяч чалавек — узялі ўдзел у святкаваннях у абласным цэнтры. Здарэнняў, злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў у месцах правядзення народных гулянняў не зафіксавана.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239