Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987091_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 22:28
01.01.2019 16:34 Грамадства

Лукашэнка выказаў спачуванні губернатару Чалябінскай вобласці РФ, а таксама родным і блізкім загінулых пры выбуху ў жылым доме ў Магнітагорску

Мінск, 1 студзеня. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні губернатару Чалябінскай вобласці Расіі Барысу Дуброўскаму, а таксама родным і блізкім загінулых пры выбуху ў жылым доме ў Магнітагорску.

У Беларусі, адзначыў ён, з глыбокім смуткам успрынялі вестку пра трагедыю ў Магнітагорску. "Велізарная боль ад незаменных страт напоўніла сэрцы ўсіх беларусаў. Мы смуткуем разам з братэрскім расійскім народам і падзяляем цяжар бяды, якая яго напаткала", — цытуе пасланне прэс-служба прэзідэнта.

Трагедыя ў Магнітагорску здарылася каля шасці гадзін раніцы 31 снежня. Адзін з пад'ездаў жылога дома абрынуўся ў выніку выбуху газу. З-пад завалаў дасталі целы васьмі загінулых, яшчэ 36 чалавек прапалі без вестак.

Паводле інфармацыі МНС РФ, цяпер пошукі загінулых прыпыненыя з-за пагрозы далейшага абвалу пашкоджаных канструкцый. Ратавальнікі збіраюцца дэмантаваць сцяну пад'езда, якая ацалела пры выбуху. Яна страчвае ўстойлівасць, і ў такіх умовах працягваць разбор завалаў і пошук загінулых немагчыма. Мяркуецца, што дэмантаж пашкоджаных канструкцый зойме амаль суткі.

2 студзеня ў Чалябінскай вобласці аб'яўлены днём жалобы па загінулых.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239