Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/02/987119_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:36
02.01.2019 09:45 Грамадства

Ва Ушацкім раёне перакуліўся аўтобус з расійскімі турыстамі

Мінск, 2 студзеня. Ва Ушацкім раёне перакуліўся аўтобус з расійскімі турыстамі.

Як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, 1 студзеня каля 19.30 турыстычны аўтобус з расійскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, які рухаўся з Глыбокага ў Віцебск, з'ехаў у кювет і перакуліўся на мясцовай дарозе Ушачы — Зябкі каля вёскі Угрынкі.

У аўтобусе знаходзіліся 24 чалавекі: 23 грамадзяніны Расіі (у тым ліку два вадзіцелі) і экскурсавод з Віцебска.

Пасля аварыі ва Ушацкую цэнтральную раённую бальніцу для аказання дапамогі і дыягностыкі ўдараў дастаўленая адна пасажырка, 1978 года нараджэння. Больш ніхто не пацярпеў.

Супрацоўнікі міліцыі арганізавалі дастаўку пасажыраў з месца здарэння ва Ушацкую сярэднюю школу для часовага размяшчэння і забеспячэння іх харчаваннем.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239