Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/02/987122_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 14:50
02.01.2019 10:43 Грамадства

У Мінску ў адным з бараў на вуліцы Зыбіцкай у выніку канфлікту памёр 46-гадовы мінчанін

Мінск, 2 студзеня. У Мінску ў адным з бараў на вуліцы Зыбіцкай у выніку канфлікту памёр 46-гадовы мінчанін.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, раніцай 31 снежня, прыкладна ў 5.30, паўстаў канфлікт паміж дзвюма кампаніямі, якія адпачывалі ў бары. Прычынай канфлікту стала спроба аднаго з мужчын станцаваць на стале.

46-гадовы мінчанін зрабіў заўвагу, якая не спадабалася адпачывальнікам іншай кампаніі. Для высвятлення адносін мужчыны выйшлі на вуліцу, дзе 46-гадоваму жыхару сталіцы былі нанесеныя тры ўдары ў твар. Пацярпелы памёр на месцы да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Цэнтральнага РУУС Мінска па гарачых слядах быў затрыманы другі ўдзельнік бойкі. Ім аказаўся 28-гадовы жыхар Гродна. Вядома, што раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Следчы камітэт распачаў у дачыненні да затрыманага крымінальную справу па ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ да двух гадоў або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, жыхар Гродна адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239