Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/02/987131_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:06
02.01.2019 12:43 Грамадства

СК праводзіць праверку па факце гібелі 19-гадовага хлопца ў Слуцку

Мінск, 2 студзеня. Слуцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 19-гадовага хлопца ў Слуцку, цела якога знайшлі 1 студзеня з прыкметамі падзення з вышыні, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік ведамства па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Паводле яе слоў, прызначаныя экспертызы для ўстанаўлення прычыны смерці, высвятляюцца абставіны трагедыі.

"Падчас агляду месца здарэння і першапачатковых мерапрыемстваў прыкмет крымінальнага характару не выяўлена", — сказала Беланог.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН