Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/02/987146_987147/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 10:47
02.01.2019 13:21 Эканоміка, Фінансы

На першых таргах года беларускі рубель аслаб да ўсіх трох валют

Мінск, 2 студзеня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 студзеня беларускі рубель аслаб да еўра, долара ЗША і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0131 рубля (0,53%) і склаў 2,4865 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0103 рубля (0,48%) да 2,1701 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0048 рубля (0,15%) і склаў 3,1176 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Бараль маркі Brent да поўдня аўторка патаннеў на 1,9% да 53,11 долара за бараль.

Таргі на Маскоўскай біржы 2 студзеня не праводзіліся.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239