Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/02/987153_987154/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 10:08
02.01.2019 14:41 Грамадства, Эканоміка

Беларуская чыгунка ў ходзе навагодняй акцыі знізіла цэны на некаторыя цягнікі ў маскоўскім кірунку

Мінск, 2 студзеня. Беларуская чыгунка праводзіць навагоднюю акцыю па зніжэнні цэн на некаторыя цягнікі ў маскоўскім кірунку.

Як паведамляе прэс-служба чыгункі, акцыя будзе дзейнічаць з 5 па 10 студзеня.

Спецыяльная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду ад 30% у залежнасці ад адлегласці руху на месцы, якія застануцца не рэалізаваны ў свабодным продажы пры іх афармленні за трое сутак і менш да адпраўлення на цягнік № 131 Масква — Брэст на ўвесь шасцідзённы перыяд.

Таксама зніжаецца агульны кошт праезду да 10% на цягнік № 1 Масква — Мінск адпраўленнем 6 і 7 студзеня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239