Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/03/987231_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 10:50
03.01.2019 09:41 Эканоміка, Грамадства

У Беларусі падаражэлі газ, электрычнасць і цеплавая энергія для насельніцтва

Мінск, 3 студзеня. Урад устанавіў новыя цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электрычную энергію. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 29 снежня 2018 года № 985, якое набыло моц 1 студзеня 2019 года, паведаміла прэс-служба ўрада.

У прыватнасці цана на газ, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, складзе ў ацяпляльны перыяд: з 1 студзеня па 31 мая ўключна — 0,1143 рубля за кубаметр, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — 0,119 . У летні перыяд газ будзе каштаваць 0,4114 рубля за кубаметр. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў кошт складзе 0,4114 за кубаметр газу незалежна ад сезону.

Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), кошт складзе 3,29 рубля з аднаго чалавека за месяц. Цана на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, будзе 9,46 з аднаго жыхара. У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, газ каштуе 5,35 для аднаго жыхара за месяц.

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 мая прыйдзецца заплаціць 0,4874 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання за месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня — 0,5320. У летні перыяд устаноўленыя наступныя кошты: з 1 студзеня па 31 мая — 0,1827, з 1 чэрвеня па 31 снежня — 0,1995 рубля.

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць: з 1 студзеня па 31 мая — 1,7993, з 1 чэрвеня па 31 снежня — 1,9497 рубля. У летні перыяд кошт складзе 1,0970 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 куб. м таксама будзе каштаваць 1,0970.

Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана звадкаванага газу складзе 3,29 рубля з аднаго чалавека за месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння ён будзе каштаваць 9,32, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 4,39 рубля з аднаго чалавека за месяц.

Цана на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу) у ацяпляльны сезон складзе: з 1 студзеня па 31 мая ўключна — 5,7713 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання за месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — 6,3021. У летні перыяд яна будзе 1,0970.

Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе 0,7788 рубля. Такім чынам, такі балон будзе каштаваць 16,35.

Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, дзе ёсць электрапліты, складзе 0,1484 рубля за 1 кВт⋅гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,1039 за 1 кВт⋅гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2968.

Кошт электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе 0,1019 за 1 кВт⋅гадз, у астатні час сутак — 0,1892.

Тарыф на электраэнергію пры ўмове яе выкарыстання ў тым ліку для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (у кватэрах, дзе няма сістэм цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння і ёсць электрапліты) — 0,0761 рубля за 1 кВт⋅гадз. Ён дзейнічае, калі няма асобнага лічыльніка расходу электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Калі такі асобны прыбор ёсць, то тарыф будзе 0,0335 за кВт⋅гадз.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 студзеня па 31 мая ўключна складзе 16,9259 рубля за 1 Гкал, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — 18,4831 за 1 Гкал.

Як паведамлялася, указ аб павышэнні тарыфаў на паслугі ЖКГ для насельніцтва з 1 студзеня 2019 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня 2018 года. У выніку прымянення зацверджаных тарыфаў жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі, пры нарматыўным спажыванні імі паслуг павысяцца ў межах пяці даляраў.

Указам вызначана, што тарыфы будуць павышацца ў два этапы. 1 студзеня (сумарна на 3,9 долара) яны вырастуць на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, на капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію.

1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе павышаны на 1,1 долара. Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі захоўваюцца на ўзроўні 2018 года.

"Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе працягнутая праца па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз даванне безнаяўных жыллёвых субсідый. Такія субсідыі даюцца грамадзянам і сем'ям, калі штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці", — паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239