Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/03/987257_987258/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:39
03.01.2019 14:41 Эканоміка

Урад зацвердзіў комплекс мер па падрыхтоўцы да палявых работ у 2019 годзе

Мінск, 3 студзеня. Комплекс мер па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2019 годзе зацверджаны пастановай Савета міністраў ад 29 снежня 2018 года № 972, паведаміла прэс-служба ўрада.

У прыватнасці, аблвыканкамам, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання ў 2019 годзе даручана ажыццявіць комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні вытворчасці асноўных відаў сельгаспрадукцыі ў аб'ёмах, прадугледжаных дзяржаўнай праграмай развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016—2020 гады. Так, у сельгасарганізацыях неабходна забяспечыць у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы вытворчасць усіх відаў кармоў у аб'ёме не меншым як 38 ц кармавых адзінак, нарыхтоўку кармоў для стойлавага ўтрымання жывёлы — не меншым за 28 ц кармавых адзінак.

Акрамя таго, загадана забяспечыць закупкі суб'ектамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аграпрамысловай вытворчасці, 710 тыс. т дызельнага паліва, уключаючы дызпаліва з метылавага эфіру тлустых кіслот, 58 тыс. т аўтамабільнага бензіну, 28,7 тыс. т маторных маслаў і змазак, 14,5 тыс. т пячнога паліва.

Разам з гэтым урад даручыў прыняць меры па забеспячэнні гатоўнасці не менш за 95% наяўнай у сельгасарганізацый сельгастэхнікі для правядзення вясновых палявых работ да 25 сакавіка, нарыхтоўкі травяных кармоў — да 15 мая, уборкі збожжавых і зернебабовых культур, першаснай апрацоўкі і захоўвання збожжа — да 10 ліпеня, а таксама забяспечыць закупку льнасеяльнымі арганізацыямі тэхнікі для вырошчвання і ўборкі лёну.

Аблвыканкамам даручана забяспечыць у 2019 годзе за кошт субвенцый, што перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў кансалідаваныя бюджэты абласцей, своечасовае фінансаванне набыцця мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, насення, паліва, тэхнікі, а таксама правядзення розных відаў работ.

Дакументам таксама ўстаноўлена, што сельгасарганізацыям, уключаным у пералікі, якія зацвярджаюцца рашэннямі аблвыканкамаў, даюцца субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, выдзеленымі ў 2019 годзе банкамі на ўмовах, што вызначаюцца банкамі, на тэрмін да аднаго года для фінансавання правядзення комплексу палявых работ, разлікаў за камбікармы, бялковую сыравіну, збожжа, у тым ліку фуражнае, катахі кукурузы на насенне і іншую прадукцыю ўраджаю 2018—2019 гадоў, у тым ліку што закупляецца за межамі Беларусі, а таксама для пагашэння запазычанасці за набытыя тавары (выкананыя работы, аказаныя паслугі) у 2018—2019 гадах.

Названыя субсідыі даюцца штомесяц у 2019—2020 гадах за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне сельскай гаспадаркі, у межах аб'ёмаў, зацверджаных законам аб рэспубліканскім бюджэце на адпаведны год: па крэдытах у беларускіх рублях — у памеры 1/4 стаўкі рэфінансавання нацыянальнага банка, дзейнай (з улікам яе змянення) у адпаведным перыядзе налічэння працэнтаў; па крэдытах у замежнай валюце — у памеры 1/4 стаўкі па крэдыце з выплатай субсідыі ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацбанка, устаноўленым на дату пералічэння субсідыі.

Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам рэкамендавана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку даць сельгасарганізацыям у 2019—2020 гадах за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН