Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/03/987263_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:40
03.01.2019 13:35 Грамадства

Замежнік спрабаваў увезці ў Беларусь каля 2,5 кг какаіну

Мінск, 3 студзеня. Гродзенскія мытнікі спынілі спробу ўвозу ў краіну каля 2,5 кг какаіну, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Пры ажыццяўленні ў пункце пропуску "Брузгі" мытнага кантролю легкавога аўтамабіля, якім кіраваў жыхар Еўрасаюза, было прынятае рашэнне накіраваць аўто на агляд з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу.

Пасля атрымання сканаграм да мытнага надгляду была прыцягнута кіналагічная служба, а таксама ўжыты газааналізатар. Як вынік, з абсталяванага ў маторным адсеку аўтамабіля тайніка дасталі тры скруткі з парашком белага колеру, упакаваных у чорны поліэтылен, агульнай вагой каля 2,5 кг.

Наступная экспертыза пацвердзіла, што рэчыва змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечны наркатычны сродак какаін.

У дачыненні да асобы, якая незаконна перамяшчала цераз мытную мяжу наркатычныя сродкі, мытняй распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 328-1. У якасці меры стрымання грамадзянін змешчаны пад варту.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН