Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/03/987265_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:41
03.01.2019 13:29 Эканоміка, Фінансы

На біржы долар працягнуў рост, курс расійскага рубля таксама вырас

Мінск, 3 студзеня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 студзеня беларускі рубель аслабеў да долара ЗША і расійскага рубля, але ўмацаваўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0074 рубля (0,3%) і склаў 2,4791 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0087 рубля (0,4%) да 2,1788 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0324 рубля (1,04%) і склаў 3,15 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Бараль маркі Brent пад поўдзень падаражэў да 54,8 долара за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, сёння знізіўся на 8,38 капейкі, склаўшы 69,3868 рубля.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН