Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/03/eu_987239_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:34
03.01.2019 13:03 Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

Амаль 60 тысяч іншаземцаў наведалі Беларусь з пачатку дзеяння 30-дзённага бязвізавага рэжыму

Мінск, 3 студзеня. Амаль 60 тысяч замежнікаў наведалі Беларусь з пачатку дзеяння 30-дзённага бязвізавага рэжыму.

Паводле дадзеных Дзяржпагранкамітэта, з 25 ліпеня па 31 снежня мінулага года праз нацыянальны аэрапорт Мінск уезд аформілі 58.106 замежных грамадзян.

"Гэта не толькі турысты. Часцей за ўсё нашу краіну наведваюць жыхары Германіі, ЗША і Італіі. Павелічэнне тэрміну бязвіза ў Беларусі накіраванае на развіццё турыстычнай галіны. Таксама гэта стала адным з немалаважных фактараў спрыяння развіццю эканомікі краіны і ўзмацніла пазіцыю як зручнай пляцоўкі для арганізацыі міжнародных форумаў, канферэнцый і спартыўных спаборніцтваў", — адзначылі ў камітэце.

Бязвізавы рэжым для грамадзян і падданых 80 дзяржаў быў уведзены 12 лютага 2017 года. Тыя, хто прыбываў праз мінскі аэрапорт, мелі права знаходзіцца ў краіне без візы пяць сутак. 24 ліпеня 2018 года гэты тэрмін быў павялічаны да 30 дзён.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН