Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987356_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:31
04.01.2019 12:14 Грамадства, Эканоміка

14 студзеня ў Астраўцы плануецца збор з грамадскасцю для абмеркавання дакладу па ацэнцы праекта стратэгіі абыходжання з адпрацаваным палівам БелАЭС

Мінск, 4 студзеня. 14 студзеня ў Астраўцы плануецца сход з грамадскасцю для абмеркавання дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС, паведамляе прэс-служба БелАЭС.

Плануецца, што сустрэча пачнецца ў 14.00 у кінаканцэртнай зале "Астравец".

Для ўдзелу ў сходзе неабходна да 10 студзеня выслаць заяўку на адрас: formago.lv@belaes.by.

Экалагічны даклад падрыхтаваны спецыялістамі Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. Тэкст дакумента апублікаваны на сайце Мінэнерга. Карыстальнікі могуць высылаць свае заўвагі і прапановы да дакумента. Працэдура абмеркавання дакладу пачалася 17 снежня 2018 года і завершыцца 15 студзеня.

Беларуская АЭС узводзіцца пад Астраўцом (Гродзенская вобласць) за кошт крэдыту Расіі па тыпавым расійскім праекце ВВЭР-1200. Крэдытная лінія да 10 млрд долараў на будаўніцтва станцыі адкрыта да 2035 года. Пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў пачатку 2019 года. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на снежань 2019 года, другога — на ліпень 2020-га. Мяркуецца, што атамная станцыя будзе выпрацоўваць 18 млрд кВт⋅ч электраэнергіі штогод.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН