Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987360_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 02:38
04.01.2019 12:35 Грамадства, Фінансы

Урад павялічыў нарматыў расходаў на навучанне ў сярэдніх навучальных установах

Мінск, 4 студзеня. Урад павялічыў нарматыў расходаў на навучанне ў сярэдніх навучальных установах.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, пастановай Савета міністраў ад 29 снежня 2018 года № 975 зацверджанае палажэнне аб парадку планавання выдаткаў мясцовых бюджэтаў на функцыянаванне дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, падпарадкаваных структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

У адпаведнасці з дакументам, нарматыў выдаткаў на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, складае 1.667,92 рубля за год (у 2018 годзе было 1.401,2), у сельскіх населеных пунктах — 3.808,76 за год (3.116,51).

Нарматыў уключае бягучыя выдаткі ўстаноў, што накіроўваюцца на забеспячэнне рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), дашкольнай адукацыі, праграм выхавання. У тым ліку ўключаныя выдаткі на аплату працы педагагічных і іншых работнікаў, штомесячныя кампенсацыі выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры педагагічным работнікам, выхадныя дапамогі, камандзіроўкі, набыццё прадметаў забеспячэння і расходных матэрыялаў, аплата паслуг сувязі, транспартных паслуг, рамонту абсталявання і інвентару, іншыя бягучыя выдаткі.

Міністэрству адукацыі па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў даручана штогод уносіць ва ўрад прапановы па пераглядзе названага нарматыву.

Пастанова прынятая ў адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам Рэспублікі Беларусь і з мэтай удасканалення бюджэтнага фінансавання ў галіне адукацыі.

Дакумент набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239