Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987403_558899/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:46
04.01.2019 13:17 Эканоміка, Фінансы

Долар і еўра патаннелі, расійскі рубель прыкметна падаражэў перад доўгімі выхаднымі

Мінск, 4 студзеня. 4 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0011 рубля (0,04%) і склаў 2,4780 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0061 рубля (0,28%) да 2,1727 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0281 рубля (0,89%) і склаў 3,1781 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на марку Brent растуць і блізу поўдня пятніцы таргаваліся каля 57 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,98 рубля і склаў 68,4068 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН