Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987404_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:28
04.01.2019 13:48 Грамадства

Грамадзянін Туркменістана спрабаваў правезці суайчынніцу праз беларускую мяжу ў багажніку аўтамабіля

Мінск, 4 студзеня. На беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Весялоўка" днём 3 студзеня пры афармленні на выезд з Беларусі аўтамабіля "ВАЗ" расійскай рэгістрацыі гомельскія пагранічнікі выявілі парушальніцу.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта, падчас агляду багажніка транспартнага сродку ўвагу памежнікаў і супрацоўніка мытні прыцягнула буйнагабарытная гаспадарчая сумка, якая "падавала прыкметы жыцця". У ёй знайшлі 22-гадовую грамадзянку Туркменістана, якая з дапамогай суайчынніка такім спосабам разлічвала перасячы мяжу.

Мужчына і жанчына затрыманыя і змешчаныя на час разбору ў ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама. Пачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 і 23.55 КоАП за замах на незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне правілаў знаходжання. Мужчыну таксама пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па п. 13 ч. 7 арт. 2.4 КоАП за дапамаганне ў незаконным перасячэнні мяжы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН