Касцевіч: Рэальная зарплата ў 2019 годзе вырасце на 3,5%, пенсія — на 10,8%

Паводле яе слоў, такі рост прадугледжвае кансерватыўны сцэнар развіцця эканомікі, разгледжаны пры планаванні бюджэту. Пры гэтым зарплата бюджэтнікаў вырасце на 4,5%, удакладніла Касцевіч.
Згодна з папярэднімі звесткамі, адзначыла міністр, летась у параўнанні з 2017 годам тэмп росту рэальнай зарплаты ў цэлым дасягнуў 10,2%, у бюджэтнай сферы — 13,1%.
Паводле слоў міністра, рэальны тэмп росту пенсій па ўзросце, згодна з папярэдняй ацэнкай, за 2018 год складзе 7,8%, а згодна з прагнозам на 2019 год — 10,8%.
На канец 2018 года колькасць пенсіянераў у Беларусі склала 2 млн 561,1 тыс. Пры гэтым колькасць пенсіянераў па ўзросце знізілася за апошнія тры гады больш як на 56 тыс. "Гэта значыць з прыняццем рашэння аб павышэнні пенсійнага ўзросту пайшло зніжэнне. Гэта, бясспрэчна, зрабіла свой уплыў", — падсумавала Касцевіч.
Яна паведаміла, што агульнае беспрацоўе паводле класіфікацыі Міжнароднай арганізацыі працы зніжаецца ў Беларусі з 2009 года. Згодна са звесткамі на жнівень 2018 года, гэты паказчык склаў 4,7%. У рэспубліканскім банку звестак цяпер прыблізна 80 тыс. вакансій, дадала міністр.
Паводле звестак Белстата, у лістападзе 2018 года сярэдняя заработная плата ў параўнанні з кастрычнікам знізілася на 0,6% і склала 994 рубля. Рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у лістападзе 2018 года ў параўнанні з лістападам 2017-га павялічылася на 12,7%.
1 верасня была павышаная заработная плата работнікам бюджэтных арганізацый. 1 кастрычніка — тарыфная стаўка першага разраду для работнікаў бюджэтных арганізацый з 34 да 35,5 рубля, або на 4,4%.