Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987416_445023/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:42
04.01.2019 13:57 Грамадства

У лютым будзе скасаванае бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў Мінска і Мінскай вобласці

Мінск, 4 студзеня. 6 лютага будзе скасаванае бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў Мінска і Мінскай вобласці.

Як паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама, у сувязі з развіццём сучасных тэхналогій і сістэмы ўзаемадзеяння МУС і Міністэрства аховы здароўя бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў страціла актуальнасць.

Функцыі бюро будуць перададзеныя службе міліцыі "102" ГУУС Мінгарвыканкама.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН