Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987440_102014/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 12:06
04.01.2019 16:14 Грамадства

Фінансавая міліцыя затрымала жыхара Бабруйска, які незаконна перавозіў 300 літраў этылавага спірту ў тайніку аўтамабіля

Мінск, 4 студзеня. Фінансавая міліцыя затрымала жыхара Бабруйска (Магілёўская вобласць), які незаконна перавозіў 300 літраў этылавага спірту расійскай вытворчасці ў тайніку свайго аўтамабіля.

Як паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, факт незаконнага перамяшчэння фізічнай асобай вадкасці з утрыманнем спірту быў выяўлены ў канцы снежня 2018 года работнікамі Бабруйскай міжраённай фінансавай міліцыяй і супрацоўнікамі АБЭЗ УУС Бабруйскага гарвыканкама падчас сумесных мерапрыемстваў па спыненні незаконнага абароту падакцызных тавараў.

Пры аглядзе аўтамабіля Chrysler Pacifica ў спецыяльна абсталяваным тайніку пад сядзеннямі было выяўлена 30 пластыкавых каністраў ёмістасцю 10 л кожная, у якіх, як паказала экспертыза, знаходзіўся этылавы спірт. Ён прызначаўся для продажу людзям, што вядуць асацыяльны спосаб жыцця.

Разглядаецца пытанне аб прыцягненні 55-гадовага бабруйчаніна да адказнасці згодна з ч. 3 арт. 12.27 КоАП, санкцыя якой прадугледжвае штраф ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй нехарчовай прадукцыі з утрыманнем спірту. У сакавіку 2018 года бабруйчаніна ўжо штрафавалі за аналагічнае правапарушэнне.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239