Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987460_502698/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:16
04.01.2019 16:09 Грамадства, Палітыка

Ля скульптуры гарадавога ў Мінску затрыманыя тры апазіцыйныя актывісткі і журналіст

Мінск, 4 студзеня. У Мінску днём 4 студзеня міліцыя затрымала апазіцыйных актывістак Ніну Багінскую, Алёну Талстую і Надзею Батуру, а таксама карэспандэнта "Радыё Рацыя" Максіма Клімковіча, паведаміла БелаПАН актывістка ініцыятывы "У абарону Курапатаў" Ганна Шапуцька.

Паводле яе слоў, інцыдэнт здарыўся прыблізна ў 15.00 ля скульптуры "Мінскі гарадавы" побач з будынкам Міністэрства ўнутраных спраў.

"Ніна Багінская зладзіла адзіночны пікет "Свабоду палітвязням" каля гарадавога, — сказала Шапуцька. — У яе быў плакат, на якім былі пералічаныя імёны ўсіх палітвязняў. Побач былі Надзея Батура, якая вяла трансляцыю ў "Фэйсбуку", а таксама Алёна Талстая і журналіст "Радыё Рацыя" Максім Клімковіч. Багінскую і ўсіх астатніх затрымалі".

Яна паведаміла, што затрыманых павезлі ў Маскоўскае РУУС Мінска.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239