Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987468_112233/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 08:18
04.01.2019 16:53 Эканоміка

У 2018 годзе пасажырапаток цераз мінскі аэрапорт павялічыўся больш як на 10%

Мінск, 4 студзеня. За 2018 год нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў 4 млн 536 тыс. 618 пасажыраў, што больш на 10,3% (+422.106 чалавек) у параўнанні з 2017 годам, паведаміла прэс-служба аэрапорта.

Лік самалёта-вылетаў, якія абслужыў нацыянальны аэрапорт Мінск, склаў 26.082, што на 6,6% (+1.624) больш, чым у 2017-м.

Апрацавана грузаў і паштовых адпраўленняў 20.217 тон, што на 10,6% (+1.934) перавышае паказчык папярэдняга года.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" — першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базуюцца авіякампанія "Белавія" і грузавыя авіяперавозчыкі. Аэрапорт быў уведзены ў эксплуатацыю больш як 30 гадоў таму і з'яўляецца асноўным паветраным портам краіны, цераз які выконваецца да 97% пасажырскіх і грузавых авіяперавозак.

У 2016 годзе нацыянальны аэрапорт Мінск атрымаў статус хаба дзякуючы транзітным перавозкам паміж Расіяй і Украінай, прамыя авіязносіны паміж якімі зараз не ажыццяўляюцца.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239