Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987493_987494/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 23:11
04.01.2019 19:22 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў у 2019 годзе

Мінск, 4 студзеня. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў у 2019 годзе.

"Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэба грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі з улікам дзейнага заканадаўства", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

У гэтым годзе плануецца падрыхтаваць 33 праекты законаў. У іх ліку як прынцыпова новыя дакументы (напрыклад, законапраекты аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі, аб ахове і выкарыстанні балот, аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання), так і накіраваныя на сістэмную актуалізацыю дзейных законаў для рэалізацыі інстытуцыйных змяненняў па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу ў краіне, разняволенні дзелавой ініцыятывы. У прыватнасці, запланавана карэкціроўка законаў "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці", "Аб турызме".

Акрамя таго, у 2019 годзе плануецца распрацаваць канцэпцыю законапраекта "Аб страхавой дзейнасці".

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239