Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/987507_987508/
Дата раздрукоўкі: 28.10.2020 14:45
04.01.2019 20:35 Грамадства

Стыпендыі або грашовыя прэміі спецфонду прэзідэнта прызначаны 253 адораным навучэнцам і студэнтам

Мінск, 4 студзеня. Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Стыпендыі або грашовыя прэміі прызначаны 253 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, якія вызначыліся ў вучобе, а таксама пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Акрамя таго, прэміямі заахвочаны 198 педагогаў і навуковых работнікаў, якія ўнеслі ўклад у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі.

Фінансавая падтрымка таксама будзе аказана студэнцкім навукова-даследчым лабараторыям "Хімія нанаструктураваных сістэм" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, "Экатэхналогія" Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і студэнцкаму навукова-даследчаму бюро "Сплаў" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239