Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/by_media_kravchenok/
Дата раздрукоўкі: 22.03.2019 17:10
04.01.2019 11:23 Фота

Папярэдняе судовае пасяджэнне па "справе медыкаў"

    Паглядзець Паглядзець

У Мінскім гарадскім судзе 4 студзеня пачалося першае папяпрэдняе судовае пасяджэнне па крымінальнай "справе медыкаў".

Па справе праходзіць былы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Ігар Ласіцкі, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду). Яшчэ адзін фігурант — галоўны ўрач 12-й гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Уладзімір Краўчонак, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 424, чч. 2, 3 арт. 430 (атрыманне хабару паўторна, у асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Папярэдняе паседжанне ў судзе прайшло ў адпаведнасці з п. 3 ч. 2 арт. 277-1 КПК для вырашэння пытання аб прызначэнні судовага разбору па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, з якім заключанае дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве. Паколькі такое пагадненне заключыў толькі Краўчонак, ён прысутнічаў на сённяшнім папярэднім судовым пасяджэнні па справе. Ласіцкі, які не заключаў такога пагаднення, у суд не дастаўлялі.

Фота Сяргея Балая, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН