Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/04/eu_987490_987491/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 12:51
04.01.2019 19:02 Грамадства

МУС: Спынены канал пастаўкі какаіну з краін Еўрасаюза ў Беларусь

Мінск, 4 студзеня. Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС спынены канал пастаўкі какаіну з краін Еўрасаюза ў Беларусь, паведамляе прэс-служба міліцэйскага ведамства.

3 студзеня супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" на аўтатрасе М-1 паблізу Івацэвічаў Брэсцкай вобласці затрыманыя двое раней судзімых за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. "Паводле аператыўных звестак, жыхары Брэсцкай вобласці арганізавалі канал пастаўкі какаіну з краін Еўрасаюза ў Беларусь", — адзначае МУС.

У ходзе праведзеных мерапрыемстваў у фігурантаў канфіскавана 730 грамаў парашка белага колеру. Згодна з заключэннем экспертаў, гэта рэчыва ўтрымлівае ў сваім саставе асабліва небяспечны наркатычны сродак какаін. Па гэтым факце галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

"Цяпер працягваюцца аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці названых асоб", — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства ўнутраных спраў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239