Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/05/987375_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:53
05.01.2019 13:33 Грамадства, Эканоміка

На Беларускай чыгунцы ў снежні кожны чацвёрты білет быў прададзены праз інтэрнэт

Мінск, 5 студзеня. У снежні 2018 года ўдзельная вага продажу білетаў Беларускай чыгункі праз інтэрнэт склала 25,1%. Гэта значыць, кожны чацвёрты білет, рэалізаваны на цягнікі з нумараванымі месцамі, — электронны, паведаміла прэс-служба БЧ.

Усяго ў 2018 годзе паслугай куплі квіткоў анлайн скарысталіся амаль 2,6 млн грамадзян. Гэта на 22,4% больш, чым у 2017 годзе.

Таксама ў пасажыраў Беларускай чыгункі карыстаецца попытам паслуга куплі білетаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. У 2018 годзе з іх выкарыстаннем было рэалізавана 1,4 млн квіткоў, што на 40% больш, чым у 2017 годзе. Праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання пасажыры могуць набыць квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа і гарадскіх ліній, у тым ліку аформіць бясплатныя праязныя дакументы для дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў. Дадзеная паслуга даступная трымальнікам плацежных картак усіх банкаў Беларусі. Пры куплі білетаў праз тэрміналы камісійнага збору няма.

Сёння на БЧ дзейнічае 85 тэрміналаў самаабслугоўвання. Да II Еўрапейскіх гульняў на станцыях і прыпыначных пунктах Мінск-Пасажырскі, Лошыца, Масюкоўшчына, Мінск-Паўночны, Лябяжы і Беларусь плануецца ўсталяваць яшчэ 26 шматмоўных тэрміналаў самаабслугоўвання з купюра- і манетапрыёмнікамі.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН