Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/05/987522_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.10.2020 14:47
05.01.2019 12:14 Грамадства

Лукашэнка: Свята Раства Хрыстовага абуджае ў сэрцах лепшыя пачуцці

Мінск, 5 студзеня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі са святам Раства Хрыстовага.

"Гэтае свята аб'ядноўвае мільёны хрысціянаў у іх самых светлых і чыстых думках. Абуджае ў сэрцах лепшыя пачуцці — любоў да блізкіх, міласэрнасць, веру ў перамогу дабра. Умацоўвае сямейныя повязі і згоду ў грамадстве", — гаворыцца ў віншаванні.

"Няхай хараство калядных дзён падорыць вам радасць зносін з блізкімі, надасць духоўных сіл у высакародных памкненнях і пачынаннях у імя людзей, роднай Беларусі і міру на Зямлі", — пажадаў кіраўнік дзяржавы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239