Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/05/987530_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:54
05.01.2019 13:27 Грамадства

Лукашэнка павіншаваў сацработнікаў са 100-годдзем сістэмы органаў па працы і сацыяльнай абароне

Мінск, 5 студзеня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў сістэмы органаў і арганізацый сацыяльнай абароны са 100-годдзем сістэмы органаў па працы і сацыяльнай абароне.

"Вы з`яўляецеся надзейным партнёрам дзяржавы ў пабудове справядлівага грамадства, заснаванага на прынцыпах добрага, уважлівага і клапатлівага стаўлення да людзей, абараняеце інтарэсы практычна кожнага чалавека", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што годная праца работнікаў органаў сацыяльнай абароны, накіраваная на падтрымку ветэранаў, пажылых людзей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей, заслугоўвае павагі і прызнання.

Лукашэнка падзякаваў ім за прафесіяналізм, імкненне і гатоўнасць працягнуць руку дапамогі чалавеку ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Даведка БелаПАН. 5 студзеня 1919 года пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі быў утвораны Народны камісарыят сацыяльнага забеспячэння, на які ўскладалася праца па арганізацыі і ажыццяўленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.

У гісторыі суверэннай Беларусі ўпершыню Дзень работнікаў сацыяльнай абароны пачалі штогод адзначаць 5 студзеня ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года № 157.

 

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН