Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/06/987373_987374/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:52
06.01.2019 12:12 Грамадства

У Мінску 7—13 студзеня пройдзе шэраг калядных мерапрыемстваў

Мінск, 6 студзеня. У Мінску 7—13 студзеня пройдзе шэраг калядных мерапрыемстваў.

У парку імя Горкага 7 студзеня ў 13 гадзін пачнецца Калядны фестываль сям'і.

У гэты ж дзень у 13 гадзін у Мінскім заапарку (вуліца Ташкенцкая, 40) пачнецца паказ "Беларускія калядкі".

Раённае свята для сям'і і паказы для дзяцей пройдуць у Маскоўскім раёне: 7 студзеня з 12 да 15 гадзін на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра "Алмі" (праспект Дзяржынскага, 91), а з 12 да 14 гадзін — у мікрараёне Брылевічы (вул. Я.Чачота, 25).

Канцэрт "Раство з любімымі артыстамі" пачнецца 7 студзеня ў 16 гадзін у Палацы чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7).

9 студзеня ў Палацы Рэспублікі пройдзе ўручэнне прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльных прэмій "Беларускі спартыўны Алімп".

13 студзеня на тэрыторыі Дома міласэрнасці (вул. Ф.Скарыны, 11) з 13 да 15 гадзін пройдзе штогадовае каляднае свята "Духоўнасць сям'і — дабрабыт грамадзян".

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН