Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/06/987424_587462/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:40
06.01.2019 12:03 Грамадства

Праваслаўныя вернікі Беларусі рыхтуюцца да сустрэчы Раства

Мінск, 6 студзеня. Праваслаўныя вернікі Беларусі рыхтуюцца да сустрэчы аднаго з найважнейшых святаў — Раства Хрыстова. У ноч з 6 на 7 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах краіны пройдуць урачыстыя набажэнствы.

Святочныя службы ў галоўным праваслаўным храме сталіцы — Свята-Духавым кафедральным саборы — узначаліць прадстаяцель Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Усяночнае няспянне ў саборы пачнецца сёння ў 17.30, а Боская літургія — апоўначы 7 студзеня.

Згодна з раскладам, апублікаваным на праваслаўным інфармацыйным партале "Сабор", у 00.00 святочнае набажэнства таксама пачнецца ў храмах:

Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кісялёва),
Уваскрасення Хрыстова (вул. Гамарніка),
Апостала Андрэя Першазванага (вул. Малініна),
Свяціцеля Кірылы Тураўскага (вул. Зыбіцкая),
абраза Божай Маці "Спатоленне загінулых" (вул. Карастаянавай),
Сабора Беларускіх Святых (вул. Русіянава),
Прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага (вул. Рагачоўская),
Жываначальнай Тройцы (вул. Севастопальская),
Усіх Святых (вул. Каліноўскага),
Прападобнага Сергія Раданежскага (вул. Каралінская),
Праабражэння Гасподняга (пр-т газеты "Праўда"),
Роўнаапостальнай княгіні Вольгі (пр-т Партызанскі),
Богаяўлення (вул. Чыжэўскіх),
Святых Роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла (пр-т Незалежнасці),
Праведнай Сафіі Слуцкай (вул. Казінца),
у гонар Раства Іаана Прадцечы (вул. Стаханаўская),
у гонар абраза Божай Маці "Усіх тужлівых радасць" (вул. Прытыцкага),
у гонар пакутніцы Таццяны (вул. Русіянава),
у гонар Опцінскіх Старцаў (вул. Касманаўтаў),
у гонар абраза Божай Маці "Няўпіўная чаша" (вул. Мендзялеева).

У 00.20 Боская літургія пачнецца ў храмах:

Архангела Міхаіла (вул. Янкоўскага),
Свяціцеля Мікалая Японскага (вул. Лідская),
Дабравернага князя Аляксандра Неўскага (вул. Казлова),
у гонар абраза Божай Маці "Усецарыца" (вул. Грушаўская),
у гонар Мінскага абраза Божай Маці (вул. Галадзеда).

У 00.30 літургія пачнецца:
у Петрапаўлаўскім саборы (вул. Ракаўская);
храмах:
Роўнаапостальнага князя Уладзіміра (вул. 1-я Пасялковая),
Свяціцеля Мікалая Цудатворца (вул. Ельніцкага),
у гонар Мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага (вул. Карпава).

У 01.00 пачнецца святочнае набажэнства ў дзяржаўным храме Свята-Елісавецінскага манастыра (вул. Выгоцкага);
у 01.30 — у храме ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (пр-т Пераможцаў).

7 студзеня Боская літургія пройдзе:
у 8.30 — у храме Свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі (вул. Матусевіча);
у 9.00 — у храмах:
абраза Божай Маці "Данская" (вул. Лесапаркавая),
Святой Тройцы (вул. Каліноўскага),
Праведнага Іова Шматпакутнага (вул. Францыска Скарыны),
Прападобнага Іаана Рыльскага (вул. Сапёраў),
у гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы (пр-т Партызанскі).

Згодна са звесткамі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, прыблізна 80% усіх вернікаў у Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі хрысціянамі. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасць вернікаў прыкладна ў 4 млн. У праваслаўнай царквы ў Беларусі паўтары тысячы прыходаў у 15 епархіях. Чатыры з іх — Мінская, Маладзечанская, Барысаўская і Слуцкая — аб'яднаныя ў Мінскую мітраполію. Святароў рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, духоўныя семінарыі ў Мінску і Віцебску, а таксама духоўныя вучэльні (Мінск, Слонім). У краіне дзейнічаюць звыш 1,1 тыс. праваслаўных храмаў, больш за 100 цэркваў будуюцца.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН