Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/07/987594_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 23:16
07.01.2019 13:30 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: Пад бізуном мы больш ніколі хадзіць не будзем

Мінск, 7 студзеня. Храм-помнік Усіх Святых — "аднагодак нашай незалежнай, суверэннай Беларусі". "Няхай ён будзе заўсёды сімвалізаваць наш суверэнітэт. І ўсім, хто дрэнна глядзіць на нас, будзе адназначна казаць пра тое, што пад бізуном мы больш ніколі хадзіць не будзем", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання гэтай царквы 7 студзеня, паведаміла прэс- служба прэзідэнта.

Ён падкрэсліў, што беларусы — горды, незалежны, талерантны і вельмі добры народ, які заўсёды добра ставіцца да ўсіх сваіх суседзяў, у тым ліку расіян і ўкраінцаў.

"У розныя часы беларуская зямля губляла мільёны сыноў і дачок, якія, не шкадуючы свайго жыцця, абаранялі сваю Радзіму, — адзначыў афіцыйны лідар. — Лёсы многіх бясследна сцёр час. Але імёны герояў мінулага стагоддзя і нашых дзён мы ўвекавечылі, пабудаваўшы гэты велічны храм-помнік... Усё ў гэтым праекце, ад ідэі да ўвасаблення задумы, служыць галоўнай мэце: захаванню гістарычнай памяці, сцвярджэнню міру і згоды ў грамадстве".

"Гісторыю не змяніць, яе нельга і забыць. Таму што няма лепш абароны, чым памяць аб трагічным мінулым. Мы цэнім мір, таму што былі сведкамі гора і жахаў войнаў, як ніякі іншы народ у свеце. Беларусы гэта выпрабавалі спаўна. Мы цэнім мір і заклікаем усе народы да сяброўства і супрацоўніцтва. І ў гэтай місіі наша дзяржава, беларускі народ, наша царква заўсёды былі адзіныя", — заявіў Лукашэнка.

Ён перадаў у дар царкве абраз "Нараджэнне Хрыстовае". Аляксандру Лукашэнку зрабілі ў падарунак спецыяльны выпуск Евангелля, распрацаваны для асвячэння галоўнага прастола Храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239