Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/08/987642_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 03:19
08.01.2019 13:30 Эканоміка, Фінансы

Долар і еўра патаннелі, расійскі рубель рэзка падаражэў пасля доўгіх выхадных

Мінск, 8 студзеня. 8 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0071 рубля (0,29%) і склаў 2,4709 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0137 рубля (0,63%) і склаў 2,1590 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0401 рубля (1,26%) і склаў 3,2182 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на марку Brent напярэдадні выраслі адразу на 3%, пад поўдзень аўторка нафта таргуецца ў раёне 58 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 1,2732 рубля і склаў 67,1336 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН