Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/09/987744_700125/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:59
09.01.2019 10:56 Грамадства

У Мінску распачатая крымінальная справа ў дачыненні да двух маладых людзей, якія прынеслі на дзень нараджэння да сяброўкі наркотыкі

Мінск, 9 студзеня. Упраўленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама затрыманыя два жыхары сталіцы за распаўсюджванне наркотыкаў, паведамляе прэс-служба ГУУС.

5 студзеня 18-гадовы і 19-гадовы мінчане прыехалі на дзень нараджэння да сяброўкі, якой споўнілася 16 гадоў. "Пры сабе ў 18-гадовага мінчаніна было прыкладна 1 грам гашышу, у 19-гадовага ж было выяўлена каля 2 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва "Мефедрон". Апошні растлумачыў праваахоўнікам, што павінен быў раздзяліць наркотык з іншымі ўдзельнікамі свята, у тым ліку з імянінніцай. Маладыя людзі былі затрыманыя аператыўнымі супрацоўнікамі, не паспеўшы спажыць наркатычныя рэчывы", — удакладнілі ў прэс-службе.

У дачыненні да 18-гадовага Савецкім РАСК Мінска распачатая справа на падставе часткі 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Санкцыя часткі гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да пяці гадоў. У дачыненні да 19-гадовага распачатая справа згодна з часткай 3 артыкула 328 КК. Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Затрыманыя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. Абодва яны студэнты.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН