Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/09/987751_445566/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:33
09.01.2019 12:18 Эканоміка

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" павялічылі экспарт у краіны далёкага замежжа амаль у паўтара разу

Мінск, 9 студзеня. За студзень—лістапад 2018 года прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" экспартавалі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа (па-за СНД) на 252,4 млн долараў ЗША, што на 46,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

Як адзначыла прэс-служба канцэрна, найбольш прадукцыя пастаўлялася ў краіны Еўрапейскага саюза. На першай пазіцыі па аб'ёмах продажу польскі рынак, куды экспартавана тавараў амаль на 102 млн долараў, што на 37,4% больш, чым за 11 месяцаў 2017 года. Сярод буйных рынкаў у ЕС таксама Літва, Германія, Румынія, Венгрыя, Чэхія і Францыя.

"Дынамічна нарошчваюцца пастаўкі і на геаграфічна аддаленыя рынкі", — падкрэслілі ў "Беллеспаперапраме". Так, у Кітай за студзень—лістапад пастаўлена прадукцыі на 14,7 млн долараў, за аналагічны перыяд 2017 года экспарт у гэтую краіну складаў усяго 290,6 тыс. долараў. Расце экспарт у Іран, Егіпет, Турцыю, Бангладэш, Індыю, ЗША, Шры-Ланку, Тайланд і іншыя краіны.

У таварнай структуры экспарту ў краіны далёкага замежжа найбольшую ўдзельную вагу займаюць фанера (64,7 млн долараў), драўняна-валакністныя пліты (43,4 млн), мэбля (30,7 млн), папера і кардон (28 млн), драўняна-стружкавыя пліты (23,8 млн). Экспартуюцца таксама піламатэрыялы, драўнянае паліва, дзверы, вокны, запалкі, шпалеры і іншыя вырабы.

У цэлым на рынкі далёкага і блізкага замежжа прадпрыемствы канцэрна за студзень—лістапад 2018 года экспартавалі прадукцыі на 514,2 млн долараў, што на 33,8% больш, чым за 11 месяцаў 2017 года. Геаграфія паставак ахапіла 57 краін.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН