Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/09/987838_987839/
Дата раздрукоўкі: 23.01.2019 12:09
09.01.2019 18:51 Культура, Грамадства

Лукашэнка: Ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, імкнемся захаваць унутраную чысціню

Мінск, 9 студзеня. "Калі ўдумацца глыбей, то само паняцце "духоўнае адраджэнне" для беларускага народа не проста прыгожая метафара — гэта гімн лёсу беларускага народа", — заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі прэзідэнта і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп". Мерапрыемства прайшло 9 студзеня ў Палацы Рэспублікі.

"Мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўсёды мела стваральны характар, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Таму багатая спадчына нашых продкаў і сёння праслаўляе Беларусь. Імёны многіх асветнікаў, дзеячаў культуры, палітыкі, навукі занялі ганаровае месца на старонках сусветнага летапісу".

"І мы ганарымся сваёй гісторыяй і зямлёй... Ведаем свае карані, шануем традыцыі. Лёгка прымаем усё новае — галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасцям. Ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, імкнемся захаваць унутраную чысціню", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

"Мы заўсёды будзем беражліва ставіцца да свайго культурнага набытку, — запэўніў ён. — Але галоўная каштоўнасць дзяржавы — гэта вы, нашы людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітасцю прымнажаюць яе славу, натхняюць суайчыннікаў на добрыя справы, з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН