Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/09/by_media_toplivo-army/
Дата раздрукоўкі: 22.03.2019 18:01
09.01.2019 09:28 Фота

Вынесены прысуд па справе аб закупках паліва для Міністэрства абароны

    Паглядзець Паглядзець

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 8 студзеня вынес прысуд пяцярым фігурантам справы аб закупках дызельнага паліва для Міністэрства абароны.

Два былыя супрацоўнікі абароннага ведамства — старшы афіцэр першага аддзела ўпраўлення гаручага і змазачных матэрыялаў Андрэй Нясмачны і начальнік упраўлення замоў і закупак матэрыяльных сродкаў Узброеных сіл Аляксандр Пракаповіч прыгавораныя адпаведна да шасці і трох гадоў пазбаўлення волі.

Тры бізнесмены — уладальнік літоўскай фірмы "Аксамеда" Аляксандр Кулагін, кіраўнік фермерскай гаспадаркі Алег Хартановіч і грамадзянін Расіі Барыс Лазерка атрымалі больш працяглыя тэрміны зняволення: Кулагін і Хартановіч — па восем гадоў, Лазерка — шэсць гадоў.

На здымках:
2 — Аляксандр Кулагін;
3 — Андрэй Нясмачны, Алег Хартановіч і Аляксандр Пракаповіч.

Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН