Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/10/987859_125478/
Дата раздрукоўкі: 18.08.2019 19:11
10.01.2019 10:02 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк працягнуў тэрмін абарачэння банкаўскіх плацежных картак без мікрапрацэсара

Мінск, 10 студзеня. Да 1 студзеня 2023 года (раней — да 1 студзеня 2022 года) працягнутае выкарыстанне на тэрыторыі Беларусі банкаўскіх плацежных картак без мікрапрацэсараў стандарту EMV, эмітаваных банкамі. 

Адпаведнай пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2018 года № 636 урэгуляваныя пытанні бяспекі абарачэння банкаўскіх плацежных картак і функцыянавання аб'ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры, паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. 

Дакументам вызначаны выпуск у абарачэнне і прыём кабэйджынгавых банкаўскіх плацежных картак плацежнай сістэмы "Белкарт" і міжнародных плацежных сістэм, а таксама банкаўскіх плацежных картак міжнародных плацежных сістэм з магнітнай паласой і мікрапрацэсарам стандарту EMV або з мікрапрацэсарам стандарту EMV, а таксама рэгістрацыя аперацый з іх выкарыстаннем ва ўсіх банкаматах, плацежных тэрміналах у пунктах выдачы наяўных грашовых сродкаў і арганізацыях гандлю (сэрвісу), выкананне аперацый (і іх дадатковага пацвярджэння) з прымяненнем рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак у нацыянальным сегменце глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт. 

Устаноўлена, што прыём банкаўскіх плацежных картак плацежнай сістэмы "Белкарт" з магнітнай паласой і мікрапрацэсарам стандарту EMV або з мікрапрацэсарам стандарту EMV, а таксама рэгістрацыя аперацый з іх выкарыстаннем паводле тэхналогіі EMV з 1 студзеня 2020 года павінен быць арганізаваны ў новых усталяваных, а з 1 студзеня 2021 года — ва ўсіх банкаматах, плацежных тэрміналах у пунктах выдачы наяўных грашовых сродкаў і арганізацыях гандлю (сэрвісу), у інфакіёсках банкаў.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН