Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/10/987918_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.01.2019 12:10
10.01.2019 13:22 Эканоміка, Фінансы

Еўра падаражэў больш чым на капейку, долар і расійскі рубель працягваюць таннець

Мінск, 10 студзеня. 10 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра. Амерыканская валюта таннее чацвёртыя таргі запар.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0133 рубля (0,54%) і склаў 2,4851 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0037 рубля (0,17%) і склаў 2,1532 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0018 рубля (0,06%) і склаў 3,2148 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на марку Brent зніжаюцца ў чацвер на фоне захавання высокіх аб`ёмаў вытворчасці ў ЗША. Пад поўдзень нафта таргавалася на ўзроўні 60,8 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,219 рубля і склаў 66,8605 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН