Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/10/987974_123/
Дата раздрукоўкі: 25.06.2019 16:38
10.01.2019 17:13 Спорт, Грамадства

У Мінску ў дачыненні да трох былых спартоўцаў распачалі крымінальныя справы па фактах махлярства і подкупу ўдзельнікаў спаборніцтваў

Мінск, 10 студзеня. Цэнтральным апаратам Следчага камітэта па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС распачатыя крымінальныя справы па фактах махлярства і подкупу ўдзельнікаў прафесійных спартовых спаборніцтваў.

Як паведамляе прэс-служба СК, у дачыненні да трох чалавек, якія ў мінулым з'яўляліся прафесійнымі спартсменамі, прымененая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Праваахоўныя органы правяраюць дачыненне шэрагу асоб да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Прэс-служба МУС, у сваю чаргу, паведаміла, што 5 студзеня ў Мінску і Магілёве з доказамі злачынства затрыманыя ўдзельнікі міжнароднай злачыннай групы, якія займаліся дамоўнымі матчамі.

Устаноўлена, што на працягу доўгага часу члены групы арганізоўвалі і праводзілі дагаворныя матчы ў розных гульнёвых камандных відах спорту. Яны дзейнічалі па загадзя агавораным сцэнары, а вынік гульні вызначаўся каэфіцыентамі на пэўны вынік, што выстаўляліся букмекерскімі канторамі. Незаконны грашовы прыбытак удзельнікі шэрых схем атрымлівалі ад букмекерскіх кантор краін Заходняй Еўропы і Азіі.

Па матэрыялах ГУБАЗіК МУС Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 (махлярства) і ч. 2 арт. 253 (подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартовых спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных конкурсаў).

Праводзяцца далейшыя аператыўныя мерапрыемствы па ўсталяванні ўсіх удзельнікаў злачынных схем, у тым ліку ў дачыненні да асоб, якія раней траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў за подкуп удзельнікаў прафесійных спартовых спаборніцтваў.

У сувязі з гэтым у МУС нагадваюць: спартоўцы-інструктары гульнявых каманд, "якія добраахвотна і ініцыятыўна звярнуліся ў праваахоўныя органы з інфармацыяй аб удзеле ў дамоўных матчах, могуць быць вызваленыя ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з дзейным раскаяннем".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН