Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/10/987987_1234/
Дата раздрукоўкі: 26.10.2020 01:33
10.01.2019 18:01 Грамадства

Былы ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў абвінавачваецца ў атрыманні хабару

Мінск, 10 студзеня. Былы ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці абвінавачваецца ў атрыманні хабару.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, крымінальная справа распачатая абласной пракуратурай па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду). Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Расследаванне справы вядзе Следчы камітэт. Мужчыну выстаўленае абвінавачванне, з санкцыі пракурора да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе знаходжання пад вартай.

Па крымінальнай справе праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Паводле інфармацыі слуцкага партала SlutskGorod, мужчына падазраецца ў атрыманні буйных грашовых узнагарод за вырашэнне пытанняў аб вызваленні ад вайсковай службы. Пасаду ваенкама ён займаў з 2013 года. У 2018 годзе палкоўнік быў абраны дэпутатам Слуцкага раённага савета дэпутатаў па Віленскай выбарчай акрузе.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239