Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/10/eu_987897_896547/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 11:50
10.01.2019 12:30 Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

У Брэсце за садзейнічанне нелегальнай міграцыі асуджаны грамадзянін Вялікабрытаніі

Мінск, 10 студзеня. Суд Ленінскага раёна Брэста разгледзеў справу па абвінавачанні грамадзяніна Вялікабрытаніі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі), і 10 студзеня прыгаварыў яго да аднаго з паловай года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Гаворка ідзе пра 48-гадовага брытанца з самалійскімі каранямі Ахмеда Абдзі Алі. Паводле версіі абвінавачання, ён купіў сапраўдныя пашпарты грамадзян Швецыі, а затым прыляцеў на самалёце ў Мінск у рамках пяцідзённага бязвізавага рэжыму.

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога суда, абвінавачаны ведаў пра намер грамадзян Самалі незаконна перасячы дзяржаўную мяжу Беларусі з мэтай далейшай міграцыі ў краіны Еўрасаюза і, "дзейнічаючы з карыслівых меркаванняў для атрымання матэрыяльнай выгады ў памеры не менш за 6 тысяч еўра, арганізаваў іх незаконную міграцыю".

Прысуд пакуль не ўвайшоў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН