Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/11/988111_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.03.2019 17:10
11.01.2019 13:24 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют перад выхаднымі

Мінск, 11 студзеня. 11 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0073 рубля (0,29%) і склаў 2,4778 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0029 рубля (0,13%) да 2,1503 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0004 рубля (0,01%) і склаў 3,2144 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта даражэе, гатунак Brent таргуецца вышэй за 62 долары за бараль упершыню з 13 снежня. Разам з тым расійскі рубель паказвае мінімальныя змены да долара з-за чакання валютных інтэрвенцый Цэнтрабанка.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,0562 рубля і склаў 66,9167 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН