Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/11/988197_988198/
Дата раздрукоўкі: 23.01.2019 13:00
11.01.2019 18:44 Грамадства

Лукашэнка ўзнагародзіў Макея, артыстаў, спартсменаў і журналістаў дзяржаўных СМІ

Мінск, 11 студзеня. Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод адбылася 11 студзеня на прыёме ад імя Аляксандра Лукашэнкі.

Прыём па традыцыі праходзіць напярэдадні старога Новага года, адзначае прэс-служба прэзідэнта. На яго запрашаюцца журналісты, артысты, спартсмены, дзяржаўныя служачыя і "многія іншыя людзі, якія дасягнулі ў сваёй сферы дзейнасці вялікіх поспехаў".

Лукашэнка ўручыў ордэн Айчыны III ступені міністру замежных спраў Уладзіміру Макею, медаль Францыска Скарыны — артысту Руслану Аляхно. Дыпломы аб прысваенні ганаровага звання заслужанага артыста Беларусі атрымалі спявачка Іскуі Абалян-Бароўская, актрыса Валерыя Арланава і артыстка балета Людміла Хітрова. Гімнастцы Кацярыне Галкінай уручаны дыплом аб прысваенні ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Падзякамі прэзідэнта адзначаны супрацоўнікі дзяржаўных СМІ: Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, "Сталічнага тэлебачання", галоўны рэдактар газеты "Знамя юности".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН