Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/11/988205_988206/
Дата раздрукоўкі: 23.01.2019 11:55
11.01.2019 19:36 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: У гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна "спрабаваць на зуб"

Мінск, 11 студзеня. "Год будзе розным для ўсіх: для кагосьці лёгкім, для кагосьці цяжкім. Але магу дакладна сказаць, што для нашай краіны, для нашага народа не толькі 2019, але і 2020 год будзе няпростым", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 студзеня на прыёме з нагоды старога Новага года.

"Гэта не простыя гады, таму што, скажу шчыра, у гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна "спрабаваць на зуб" на прадмет таго, ці вартыя мы, калі канкрэтызаваць, той незалежнасці, пра якую мы заўсёды і ўсюды гаворым", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

"І нам трэба быць гатовымі адказаць на гэта пытанне. Я абсалютна перакананы, што мы знойдзем годны адказ, — заявіў ён. — У спорце год таксама асаблівы, я пра гэта казаў. Таму год будзе няпростым, але вельмі цікавым, як нехта з журналістаў нядаўна сказаў".

"Мы праводзім стары год і спрабуем скрозь заслону жыццёвых клопатаў, бязладдзя разгледзець 2019 год. Сёння для кожнага з нас жыццё — гэта бег. Спыняцца нельга. Пяройдзеш на крок — значыць, нічога не паспееш, а яшчэ горш — будзеш дыхаць у спіну тым, хто ўцякае", — лічыць Лукашэнка.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН